Help:Навігацыя

From MediaWiki.org
Jump to: navigation, search
This page is a translated version of the page Help:Navigation and the translation is 97% complete.

Other languages:
العربية • ‎asturianu • ‎беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎български • ‎भोजपुरी • ‎català • ‎čeština • ‎dansk • ‎Deutsch • ‎Ελληνικά • ‎English • ‎español • ‎فارسی • ‎suomi • ‎français • ‎Nordfriisk • ‎עברית • ‎हिन्दी • ‎hrvatski • ‎magyar • ‎Bahasa Indonesia • ‎italiano • ‎日本語 • ‎한국어 • ‎Lëtzebuergesch • ‎lietuvių • ‎मैथिली • ‎मराठी • ‎မြန်မာဘာသာ • ‎norsk bokmål • ‎नेपाली • ‎Nederlands • ‎occitan • ‎polski • ‎پښتو • ‎português • ‎português do Brasil • ‎română • ‎русский • ‎Scots • ‎српски / srpski • ‎Tagalog • ‎Türkçe • ‎українська • ‎中文
PD Заўвага: Рэдагуючы гэтую старонку, Вы даеце згоду на зьмяшчэньне свайго ўнёску пад CC0. Падрабязьней глядзіце Public Domain Help Pages.
PD
Спэцыяльныя старонкі — ДапамогаHelp:Special pages DiffHelp:DiffMerge historyHelp:Merge historyNew imagesHelp:New imagesNew pagesHelp:New pagesPreferencesHelp:PreferencesRandom pageHelp:Random pageRecent changesHelp:Recent changesUndeleteHelp:UndeleteСьпіс назіраньняHelp:Watchlist

Кожная старонка бачыны МэдыяВікі мае ня толькі візуальную інфармацыю, аднак і дазваляе Вам пераходзіць на іншыя старонкі. Гэта і ёсьць «навігацыя».

Пры праглядзе сайту «MediaWiki», вы маеце тры асноўныя элемэнты навігацыі:

  1. Бакавое мэню дае вам доступ да істотных старонак вікі, такіх як апошнія зьмены або загрузка файла. MediaWiki патрабуе ўваходу ў сыстэму, каб пабачыць усе пункты бакавога мэню.
  2. Спасылкі (або ўкладкі), якія тычацца актуальнай старонкі: абмеркаваньне, гісторыя вэрсіяў, і — асабліва — рэдагаваньне старонкі.
  3. Спасылкі ўдзельніка; як ананім вы ўбачыце спасылкі на стварэньне рахунку і ўваход у сыстэму. Па ўваходзе вы будзеце мець калекцыю асабістых спасылак, у тым ліку на вашую старонку ўдзельніка і налады.

In addition to the standard navigation elements that each page has, a page will have its own unique information which appears in the larger main area of the page. Звычайна ў гэтай інфармацыі будуць спасылкі на іншыя старонкі.

Гэтая старонка ў асноўным апісвае тэмы афармленьня MonoBook і Vector. Выгляд старонак можа адрозьнівацца, калі ўжываць іншыя тэмы афармленьня.

Бакавое мэню

Прыклад бакавога мэню, якое паказваецца ў левай частцы старонкі

Бакавое мэню паказваецца ў левай частцы старонкі ніжэй за лягатып сайту (у тэмах афармленьня MonoBook або Vector). Гэтае мэню дае вам доступ да важных старонак вікі, такіх як «Апошнія зьмены» або «Загрузіць файл».

Навігацыя

Калі націснуць на лягатып, вы трапіце назад на галоўную старонку вікі. Спасылкі ў разьдзеле навігацыі ніжэй прывядуць вас на істотныя старонкі вікі. Гэтыя спасылкі могуць быць наладжаныя адміністратарамі сайту.

Панэль інструмэнтаў

Разьдзел «інструмэнты» ўтрымлівае набор спасылак, які залежыць ад тыпу старонкі, што вы праглядаеце.

На ўсіх старонках (за выключэньнем спэцыяльных старонак)
  • «Спасылкі на старонку» — спэцыяльная старонка зь сьпісам усіх старонак, якія ўтрымліваюць спасылку на цяперашнюю старонку. Гэта карысна, калі вы шукаеце старонкі зь зьвязанай інфармацыяй. Зьвесткі з «спасылкі на старонку» могуць быць карысныя, калі вы перапрацоўваеце старонкі ў вікі і вам трэба праверыць, ці зьяўляюцца актуальнымі спасылкі на цяперашнюю старонку.
  • Інструмэнт «зьвязаныя праўкі» ўтрымлівае ўсе апошнія зьмены на старонках, на якія ёсьць спасылкі зь цяперашняй старонкі. Апошнія зьмены ўсіх адпаведных шаблёнаў таксама ўключаныя ў гэтую старонку. Опцыя «Хаваць дробныя праўкі», якую можна вызначыць у наладах, сярод іншага, уплывае і на старонку «зьвязаныя праўкі».
На ўсіх старонках (у тым ліку на спэцыяльных старонках)
  • «Загрузіць файл» вядзе на спэцыяльную старонку, якая дазваляе ўдзельнікам загружаць выявы і іншыя файлы ў вікі. На загружаныя файлы можна спасылацца, а таксама ўключаць у іншыя старонкі. Спасылка не адлюстроўваецца, калі загрузка файлаў адключаная.
    Загрузка файлаў, прагляд файлаў на сэрвэры, уключэньне іх у іншыя старонкі абмяркоўваецца ў разьдзеле «кіраваньне файламі» гэтага даведніка.
  • «спэцыяльныя старонкі» ўтрымліваюць пералік спэцыяльных старонак MediaWiki. У тэрміналёгіі MediaWiki, спэцыяльная старонка — інструмэнт, які адлюстроўвае зьвесткі пра вікі і/або дае доступ да адміністрацыйных дзеяньняў. Напрыклад, сьпіс зарэгістраваных карыстальнікаў вікі, колькасьць старонак і рэдагаваньняў, сыстэмныя журналы, сьпіс старонак-сірацінаў і г. д. Гэтыя спэцыяльныя старонкі звычайна генэруюцца ў момант іх адкрыцьця і не захоўваюцца ў базе зьвестак вікі.
    Прызначэньне і выкарыстаньне дапомных спэцыяльных старонак можа быць знойдзенае ў разьдзеле «спэцыяльныя старонкі» гэтага даведніку.

Укладкі

Дапомныя ўкладкі ўверсе старонкі

Укладкі паказваюцца ўверсе старонкі справа ад лягатыпу (калі вы ўжываеце тэму афармленьня MonoBook або Vector). Гэтыя ўкладкі дазваляюць выконваць дзеяньні або праглядаць старонкі, зьвязаныя з адкрытай старонкай. Даступныя дапомныя дзеяньні ўключаюць: прагляд, рэдагаваньне і абмеркаваньне цяперашняй старонкі. Пэўныя ўкладкі залежаць ад таго, ці ўвайшлі вы ў сыстэму або ці маеце вы правы адміністратара ў вікі. На спэцыяльных старонках паказваецца толькі ўкладка з прасторай назваў.

Па змоўчаньні для ўсіх удзельнікаў
  • «прастора назваў» (старонка, дапамога, спэцыяльная старонка, шаблён, старонка ўдзельніка і г. д.)
  • «абмеркаваньне»
  • «рэдагаваць» (таксама замест яе можа быць «паказаць крыніцу», калі забароненыя ананімныя праўкі, старонка ў прасторы назваў MediaWiki або старонка абароненая)
  • "гісторыя"
Дадатковыя ўкладкі для карыстальнікаў па ўваходзе
  • "перанесьці"
  • "назіраць"
Дадатковыя ўкладкі для адміністратараў
  • "абараніць"
  • "выдаліць"

Адміністратары могуць дадаваць і выдаляць укладкі з дапамогай JavaScript або пашырэньняў, таму ўкладкі, якія вы бачыце, могуць адрозьнівацца ў залежнасьці ад вікі.

Спасылкі ўдзельніка

Дапомныя спасылкі ўдзельніка справа ўверсе старонкі

Спасылкі ўдзельніка паказваюцца ў правым верхнім куце старонкі (калі вы ўжываеце дапомную тэму афармленьня Vector). Гэтыя спасылкі дазваляюць удзельніку па ўваходзе ў сыстэму праглядаць і рэдагаваць налады. Дадаткова спасылкі ўдзельніка даюць хуткі доступ да ўнёску і магчымасьць выйсьці з сыстэмы.

Для ананімных удзельнікаў паказваецца спасылка на ўваход у вікі або, калі дазволены адміністратарам сайту, спасылкі на ваш IP-адрас і старонку гутарак вашага IP-адрасу.

«<імя ўдзельніка>»
Гэта спасылка на вашую старонку ўдзельніка, дзе вы можаце зьмясьціць зьвесткі пра сябе, захоўваць істотную інфармацыю або ўжываць гэтую старонку для нечага яшчэ.
"Гутаркі"
Спасылка на старонку абмеркаваньня, дзе ўдзельнікі могуць пакідаць для вас паведамленьні.
"Налады"
Дазваляе мяняць вашыя асабістыя налады сайту.
"Сьпіс назіраньня"
Сьпіс усіх старонак, за якімі вы назіраеце. Старонка можа быць дададзеная ў гэты сьпіс, калі націснуць «назіраць» уверсе старонкі.
"Унёсак"
Зроблены вамі ўнёсак у вікі.
"Выйсьці"
Націсьніце гэтую спасылку, каб выйсьці зь вікі.