Help:Сачэньне за зьменамі

From mediawiki.org
This page is a translated version of the page Help:Tracking changes and the translation is 85% complete.
PD Заўвага: Рэдагуючы гэтую старонку, Вы даеце згоду на зьмяшчэньне свайго ўнёску пад CC0. Падрабязьней глядзіце Public Domain Help Pages. PD
Старонка Апошнія зьмены паказвае апошнія зьмены старонак, загрузкі файлаў, выдаленьні і перайменаваньні старонак

MediaWiki прапануе набор спэцыяльных старонак і інструмэнтаў, каб сачыць за тым, што адбываецца ў вікі. Так вы можаце сачыць за:

  • апошнімі зьменамі ўсіх старонак
  • гісторыяй вэрсіяў: усе зьмены адной старонкі
  • унёскам аднаго пэўнага карыстальніка
  • створанымі нядаўна старонкамі

Найбольш цікавая спэцыяльная старонка — гэта Special:RecentChanges. На гэтай старонцы адлюстроўваюцца ўсе рэдагаваньні, загрузкі файлаў, перайменаваньні старонак, выдаленьні і іншыя дзеяньні, зробленыя ў вікі. Мэню ўверсе падае набор спасылак, якія могуць мяняць зьмест старонкі: абмяжоўваць колькасьць зьменаў або дзён для паказу, або паказваць зьмены толькі ў адной з прастораў назваў. Вы таксама можаце хаваць зьмены, пазначаныя як дробныя (але не збывайце, што такая зьмена можа быць істотнай, хоць удзельнік і пазначыў яе дробнай).

Адзін радок на старонцы апошніх зьменаў утрымлівае некалькі спасылак:

  • «розьн» паказвае розьніцу з папярэдняй вэрсіяй старонкі
  • «гіст» вядзе да гісторыі вэрсіяў старонкі
  • назва старонкі вядзе да цяперашняй вэрсіі. Калі старонка знаходзіцца ў вашым сьпісе назіраньня, яе назва будзе напісаная тоўстым шрыфтам.

Наступны сьцяг апісвае тып зьмены:

  • Н — Гэтым рэдагаваньнем была створаная новая старонка
  • д — Гэта дробнае рэдагаваньне
  • р — Гэтае рэдагаваньне зробленае робатам

Далей ідзе адзнака часу, розьніца ў памеры старонкі ў параўнаньні з папярэдняй вэрсіяй. Затым згадваецца ўдзельнік з спасылкамі на яго старонку, старонку гутарак і ўнёсак або толькі на старонку гутарак (у выпадку ананімнага ўдзельніка).

Калі ўдзельнік падаў апісаньне зьмены, яно будзе адлюстраванае ў канцы радку курсіўным шрыфтам.

Палепшаны выгляд

Калі вы маеце ўключаным JavaScript, можаце паспрабаваць «палепшаны» выгляд. Каб актываваць палепшаны выгляд, зайдзіце ў вашыя налады, перайдзіце на ўкладку апошніх зьменаў і абярыце «Групаваць зьмены па старонках у апошніх зьменах і сьпісе назіраньня». Гэты пункт на старонцы апошніх зьменаў пакажа згрупаваныя рэдагаваньні замест паказу кожнага асобна. Вы пабачыце запісы наступным чынам:

15:17 Main Page (4 зьмены | гіст) .. (+236) .. [Some User‎ (2×); Some Other User (2×)]

Каб разгарнуць запіс апошніх зьменаў старонкі, націсьніце блакітную стрэлку зьлева ад адзнакі часу і назвы старонкі. Набор рэдагаваньняў будзе паказаны ў звычайным выглядзе. Вы можаце адключаць і ўключаць гэтую функцыю калі пажадаеце, таму пачувайцеся вольна, каб паспрабаваць абодва варыянты і выбраць найлепшы для вас. Note that enabling Enhanced view will remove the leading links for diff and hist, making patrolling more difficult.

Глядзіце таксама