Help:Пошук

From MediaWiki.org
Jump to: navigation, search
This page is a translated version of the page Help:Searching and the translation is 100% complete.

Other languages:
беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎català • ‎dansk • ‎Deutsch • ‎English • ‎British English • ‎español • ‎suomi • ‎français • ‎עברית • ‎Bahasa Indonesia • ‎italiano • ‎日本語 • ‎한국어 • ‎لوری • ‎Nederlands • ‎norsk nynorsk • ‎no • ‎polski • ‎پښتو • ‎português • ‎português do Brasil • ‎română • ‎русский • ‎Scots • ‎slovenčina • ‎українська • ‎Tiếng Việt • ‎中文
PD Note: When you edit this page, you agree to release your contribution under the CC0. See Public Domain Help Pages for more info.
PD
Заўвага Гэтая старонка апісвае ўбудаваную функцыю пошуку. Вікі можа мець больш дэтальныя зьвесткі пра мажлівасьці актываваныя ў ёй, напрыклад, старонка дапамогі ў пошуку ў ангельскай Вікіпэдыі.

Найхутчэйшы спосаб знайсьці інфармацыю на сайце MediaWiki — пашукаць яе наўпрост. У тэме афармленьня Vector (дапомнай у MediaWiki з вэрсіі MW 1.16), каля правага верхняга куту кожнай старонкі знаходзіцца поле «search» з выявай павелічальнага шкла

Увядзіце тэрміны для пошуку і націсьніце «Ўвод» або выяву павелічальнага шкла. Калі існуе старонка з назвай, якую вы ўвялі, вы трапіце адразу на гэтую старонку. У іншым выпадку, будзе зроблены пошук па ўсіх старонках вікі (зь некаторымі абмежаваньнямі, глядзіце ніжэй), і вы атрымаеце сьпіс артыкулаў, якія адпавядаюць вашаму запыту, або паведамленьне, што нічога ня знойдзена.

У іншых тэмах афармленьня (а таксама ў Vector, калі значэньне зьменнай $wgVectorUseSimpleSearch у вашай вікі роўнае «false») поле пошуку мае справа дзьве кнопкі:

Go 
калі націснуць на яе (або на клявішу «Ўвод»), вы трапіце на старонку з адпаведнай назвай, калі яна існуе.
Search 
па націску гэтай кнопкі адбудзецца пошук артыкулаў у вікі

Як гэта працуе[edit | edit source]

  • Пошук робіцца па ўсіх старонках вікі зь некаторымі абмежаваньнямі.
  • Пошук робіцца па крыніцы артыкула, г. зн. сярод таго тэксту, які вы бачыце, калі націскаеце «edit», а не сярод выніковага выгляду старонкі. Адпаведна, зьмест уключаных шаблёнаў ня будзе ўлічаны, але будуць ўлічаныя назвы старонак, куды вядуць спасылкі ў квадратных дужках.
  • Пошук не залежыць ад рэгістру, таму «MediaWiki», «mediawiki» і «MEDIAWIKI» дадуць аднолькавы вынік.
  • Функцыянал пошуку працуе з цэлымі словамі, падзеленымі прабеламі або іншымі знакамі прыпынку. Калі ваш пошукавы запыт утрымлівае слова «book», вынікі пошуку ня будуць уключаць старонкі, на якіх ёсьць толькі словы «books» ці «booklet». Калі ваш пошукавы запыт утрымлівае слова «inter», у выніках пошуку ня будзе старонак, якія ўтрымліваюць толькі слова «international», але могуць прысутнічаць старонкі, якія ўтрымліваюць слова «inter-national».
  • Вынікі пошуку будуць утрымліваць толькі тыя старонкі, на якіх ёсьць усе словы з вашага запыту.
  • Вы можаце шукаць фразы з дапамогай двукосьсяў. Фраза павінна складацца з цэлых словаў (незалежна ад рэгістру), так фраза «Prime Minister» ня будзе знойдзеная запытам «ime Min», але будзе знойдзеная запытам «pRIME mINISTER».

Абмежаваньні пошуку[edit | edit source]

Калі вы націсьніце кнопку «Search» без уводу пошукавага запыту, вы трапіце на старонку «Special:Search», дзе будуць даступныя дадатковыя парамэтры пошуку (таксама даступныя з старонкі вынікаў пошуку)

Вам можа быць карысна абмежаваць пошук пэўнай прасторай назваў, напрыклад, шукаць толькі сярод старонак у прасторы назваў User. Адзначце прасторы назваў, у якіх хочаце зрабіць пошук.

Па змоўчаньні пошук будзе адбывацца толькі ў тых прасторах назваў, якія вызначаныя ў вашых наладах. Па ўваходзе ўдзельнікі могуць зьмяняць свае налады, каб вызначыць прасторы назваў, у якіх робіцца пошук. Гэтыя прасторы назваў можна вызначыць у разьдзеле «пошук» вашых наладаў.