Help:Сьпіс назіраньня

From MediaWiki.org
Jump to: navigation, search
This page is a translated version of the page Help:Watchlist and the translation is 100% complete.

Other languages:
беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎català • ‎Deutsch • ‎English • ‎español • ‎فارسی • ‎suomi • ‎français • ‎עברית • ‎Bahasa Indonesia • ‎italiano • ‎日本語 • ‎Nederlands • ‎polski • ‎پښتو • ‎português • ‎português do Brasil • ‎русский • ‎Scots • ‎slovenčina • ‎українська • ‎中文
PD Note: When you edit this page, you agree to release your contribution under the CC0. See Public Domain Help Pages for more info.
PD
Special pages - Help Merge historyNew imagesNew pagesPreferencesRandom pageUndeleteСьпіс назіраньня

Ваш сьпіс назіраньня — прылада сачэньня за зьменамі, падобная да старонкі Recent changes, але яна абмяжоўваецца паказам зьменаў толькі «назіраных» вамі старонак. Вы можаце пабачыць свой сьпіс назіраньня па спасылцы «Watchlist» ў мэню вашага рахунку (справа ўверсе). Гэтая магчымасьць даступная толькі зарэгістраваным карыстальнікам, якія ўвашлі ў сыстэму.

Перад тым, як вы пабачыце нешта цікавае тут, вам трэба дадаць некалькі старонак у ваш сьпіс назіраньня. Вы можаце зрабіць гэта на цікавай вам старонцы, калі націсьніце на іконку зоркі (Vector skin - page not in the watchlist.png) або на ўкладку «Watch».

Сьпіс назіраньня найбольш карысны ў папулярных вікі, дзе старонка «Recent changes» ўтрымлівае вельмі шмат запісаў, большую частку зь якіх вы не жадаеце назіраць. У вікі зь невялікай колькасьцю ўдзельнікаў вы звычайна можаце бачыць актыўнасьць удзельнікаў без перагрузкі інфармацыяй. На больш загружанай вікі вы будзеце бачыць шмат зьменаў, якія зробленыя на старонках, якія асабіства вам не цікавыя. Каб сачыць за зьменамі, якія вам найбольш цікавыя, пачніце назіраць за старонкамі!

Звычайна вы будзеце назіраць за старонкамі, якія трапляць у сфэру вашых зацікаўленасьцяў, а таксама за старонкамі, дзе вы найбольш непакоіцеся за зьмест. Калі вы робіце значную зьмену на старонцы, вы можаце пажадаць назіраць за гэтай старонкай (каб ведаць, ці будуць зробленыя далейшыя зьмены). Заўважце, што на старонцы рэдагаваньня ёсьць пункт выбару для гэтай мэты («Watch this page»).

На старонцы сьпісу назіраньня некаторыя старонкі пазначаныя тоўстым шрыфтам. Гэта паказвае наведвалі вы старонку ці не, каб пабачыць зьмену. Гэта падобна да прачытаных/не прачытаных лістоў у скрыні электроннай пошты. На старонцы «Recent changes» некаторыя старонкі таксама вылучаныя тоўстым шрыфтам, але зь іншай прычыны. Тут тоўсты шрыфт паказвае зьмены старонак, якія дададзеныя ў ваш сьпіс назіраньня.

Глядзіце таксама[edit | edit source]