Jump to content

Парсоід/Уніфікацыя тэкставых аналізатараў/Міграцыя

From mediawiki.org
This page is a translated version of the page Parsoid/Parser Unification/Migration and the translation is 100% complete.

Wikitext — мова разьметкі тэксту, якую выкарыстоўваюць рэдактары праектаў Вікімэдыі, а Parsoid — аналізатар вікітэксту Фундацыі Вікімэдыі наступнага пакаленьня. З 2012 року Парсоід ужываўся ўнутрана для розных рэдагаваньняў, а з 2024 Фундацыя Вікімэдыі пачала выкарыстоўваць яго ў складзе праекту Parser Unification , каб ствараць HTML для броўзэраў. У большасьці выпадкаў чытачы не павінны заўважыць зьменаў.

На гэтай старонцы пададзеныя спасылку на дакумэнтацыю Парсоіда і працэс пераходу, каб рэдактары маглі зразумець, што мяняецца.

Што зьмянілася

У лістападзе 2023 року была дададзеная карыстальніцкая налада, якая дазваляла ўключыць для сябе выкарыстаньне новага аналізатару Парсоіду на ўсіх старонках праз выкарыстаньне пашырэньня ParserMigration . Працэс уключэньня (або выключэньня) апісаны на старонках дакумэнтацыі пашырэньня ParserMigration .

У лютым 2024 року некаторыя вікі пачалі дапомна выкарыстоўваць аналізатар вікітэксту Парсоід для некаторых старонак. Пры першым адкрыцьці старонкі, разабранай Парсоідам, чытачы атрымлівалі паведамленьні пра гэта, а пасьля пэрыядычна празь нейкі час перанакіроўваліся на гэтую старонку з дадатковай інфармацыяй. Любая старонка, разабраная Парсоідам, мае спасылку Пераключыцца на стары аналізатар ў бакавой панэлі інструмэнтаў карыстальніка, якая дазваляе карыстальнікам у выпадку якіх-небудзь праблемаў пераключыцца назад на стары аналізатар старонкі. Да таго ж можна проста адключыць карыстальніцкую наладу, дададзеную пашырэньнем ParserMigration , каб назаўсёды адмовіцца ад выкарыстаньня Парсоіду пры аналізе старонак.

Дапамажыце, штосьці зламалася! Гэта віна Парсоіду?

Калі ласка, паглядзіце старонку Вядомыя праблемы Парсоіда , на якой апісаныя некаторыя адрозьненьні, што могуць зьяўляцца паміжы вывадам старога аналізатара і Парсоідавым; яшчэ на ёй можна спраўдзіць, ці была гэта праблема Парсоіда (ці ня была), а таксама падаць заяўку пра знойдзеную вамі праблему.