Jump to content

Дапамога:Пацьверджаньне электроннай пошты

From mediawiki.org
This page is a translated version of the page Help:Email confirmation and the translation is 92% complete.
Outdated translations are marked like this.

MediaWiki вымагае, каб карыстальнікі пацьвердзілі свой электронны адрас перад выкарыстаньнем, каб папярэдзіць такія злоўжываньні, як выдуманыя адрасы, адказы-адскокі або спам. Для ўваходу ў сыстэму і рэдагаваньня старонак пацьверджаньне электроннага адрасу не патрэбнае. Як і непатрэбнае пазначэньне электроннага адрасу падчас рэгістрацыі.

Пацьверджаньне электроннай пошты

Стан

Праверце ў наладах, ці быў пацьверджаны ваш электронны адрас.

Калі вы зьменіце свой электронны адрас, то атрымаеце аўтаматычны ліст з патрабаваньнем пацьверджаньня новага адрасу.

Як пацьвердзіць электронны адрас

  1. У наладах адкрыйце разьдзел Асабістыя зьвесткі, а пасьля ідзіце ў падразьдзел Налады электроннай пошты. Пад сказам Пацьверджаньне адрасу электроннай пошты: убачыце выплыўнае паведамленьне, пстрыкніце на Пацьвердзіць Ваш адрас электроннай пошты.
  2. Код пацьверджаньня будзе адасланы на вашую электронную скрыню. Каб пацьвердзіць свой электронны адрас, пстрыкніце на спасылку.