Пераклад зместу

|
Content Translation
Інструмент машыннага перакладу старонак Вікіпедыі
|
Інструмент Пераклад зместу дазваляе рэдактарам ствараць пераклады на аснове тэксту арыгінальнага артыкула і аўтаматызуе ўсе руцінныя крокі: капіраванне тэксту на ўкладках браўзера, пошук адпаведных спасылак і катэгорый і г.д. Дзякуючы гэтаму інструменту перакладчыкі могуць заняцца стварэннем якаснага кантэнту, які натуральна чытаецца на іх мове.
Інструмент даступны для жадаючых і быў выкарыстаны для стварэння больш за два мільёны артыкулаў, дзякуючы чаму ўдалося дабіцца павышэння прадукцыйнасці працы перакладчыкаў.[1][2] Пераклад зместу ўжывае такія інструменты, як слоўнікі ці сэрвісы машыннага перакладу. Яны пакуль не падтрымліваюцца ўсімі мовамі, аднак гэты інструмент можа быць пашыраны.
Палепшаны працэс перакладу
Пераклад зместу быў палепшаны і цяпер мае адзіную панэль кіравання, якая забяспечвае аднолькавы вопыт для ўсіх карыстальнікаў на камп’ютарах і мабільных прыладах. Ён уключае інструмент Пераклад раздзелаў для мабільных карыстальнікаў, які дазваляе хутка пашыраць артыкул, перакладаючы асобныя раздзелы, а таксама для камп’ютараў, які дае магчымасць перакласці ўвесь артыкул. З дапамогай адзінай панэлі кіравання карыстальнікі камп’ютараў змогуць:
- Перакладаць новыя раздзелы артыкула.
- Адкрыць для сябе і выкарыстоўваць фільтры прапанаваных артыкулаў паводле тэм, першапачаткова даступныя толькі для карыстальнікаў мабільных прылад.
- Адкрыць для сябе і выкарыстоўваць фільтр Спісы, вызначаныя супольнасцю, таксама вядомы як «Калекцыі», з вікі-праектаў і кампаній.
Гл. таксама:
- Дакументацыя карыстальніка
- Тэхнічная дакументацыя
- Пераклад раздзелаў і падтрымка мабільных прылад. Ініцыятыва Перакладу раздзелаў пашырае магчымасці Перакладу зместу. Перакладчыкі змогуць дапаўняць існуючыя артыкулы, перакладаючы новы раздзел на мабільных прыладах і персанальных камп’ютарах. Пераклад раздзела знаходзіцца ў актыўнай распрацоўцы, і вы можаце ўдзельнічаць і адсочваць ход апошніх абнаўленняў.
Паспрабуйце інструмент
Вы можаце атрымаць доступ да інструмента з дапамогай Адмысловае:Пераклад зместу ў Вікіпедыі на любой мове. Зварот да яго ўпершыню таксама ўключыць гэты інструмент на дадзенай вікі.
Пераклад зместу даступны для зарэгістраваных карыстальнікаў Вікіпедыі на ўсіх мовах. У некаторых мовах яго трэба самастойна ўключыць як бэта-функцыю, а ў іншых ён уключаны па змаўчанні ў якасці звычайнай перавагі карыстальніка. Калі функцыя ўключана, вы ўбачыце дадатковыя пункты ўваходу для лёгкага пачатку перакладу са сваёй старонкі «Уклад» або са спісу моў артыкулаў Вікіпедыі ў выпадку іх адсутнасці на вашай мове.
Калі вы мелі нейкую праблему з інструментам ці проста хочаце падзяліцца досведам працы з ім, звярніцеся на старонку размоў.
Прызначэнне гэтага інструмента
| ContentTranslation |
|---|
| General |
| Visual design and user workflow documents |
| Technology |
| Installation |
Пераклад зместу дазваляе вам стварыць пачатковую версію старонкі ў Вікіпедыі, заснаваную на існуючай старонцы на іншай мове. Інструмент базуецца на пераносе і адаптацыі зместу з існуючага артыкула ў новы на іншай мове. Ён дазваляе рэдактарам выкарыстоўваць частку або ўвесь існуючы змест у сваёй пачатковай версіі артыкула з тым, каб пасля палепшыць яго звычайнымі спосабамі рэдагавання.
Мы спадзяемся, што Пераклад зместу дапаможа пашырыць аб’ём чалавечых ведаў за кошт большай колькасці моў. Інструмент распрацаваны для карыстальнікаў, якія валодаюць дзвюма і больш мовамі.
Гэты інструмент дазволіць спрасціць для дзеючых рэдактараў працэс перакладу кантэнту. У цяперашні час каля 15% карыстальнікаў таксама рэдагуюць артыкулы на іншай мове. Устаноўлена, што шматмоўныя рэдактары больш прадукцыйныя, чым іх аднамоўныя калегі, робячы ў сярэднім у 2-3 разы больш правак.[3] Акрамя таго, інструмент прызначаны для прыцягнення новых рэдактараў, для якіх такі спосаб занясення ўкладу можа здацца прасцейшым, чым стварэнне новай старонкі з нуля.
Інструмент распрацоўваўся паводле наступных прынцыпаў:
- Зберагчы час. Дапамагчы перакладчыкам хутка ствараць кантэнт без непатрэбнага капіравання-ўстаўкі ў знешнія інструменты.
- Аказаць дапамогу. Пазбегнуць памылак і зрабіць карыстальніка ўпэўненым у сваіх перакладах.
- Заахвоціць якасць перакладу. Інструмент павінен правільна данесці да карыстальніка мэту перакладу ў кантэксце Вікімедыі і дапамагчы карыстальніку пазбегнуць нізкаякаснага перакладу.
- Не падганяць карыстальніка. Паколькі розныя перакладчыкі карыстаюцца рознымі спосабамі рэдагавання, аказваемая інструментам дапамога не павінна замінаць працэсу рэдагавання.
- Засяроджвацца на змесце. Працэс перакладу больш засяроджаны на змесце, чым на стылі афармлення. Такія тэхнічныя элементы, як вікі-разметка, павінны апрацоўвацца спосабам, які б не ўскладняў пераклад.
Больш падрабязная інфармацыя пра разгляданую аналітыку даступная тут.
Як прыняць удзел
- Паспрабуйце інструмент
- Дапамажыце палепшыць інструмент, інтэграваўшы новыя службы машыннага перакладу або прааналізаваўшы нашы звесткі пра апублікаваныя пераклады, каб палепшыць якасць перакладу.
- Прайдзіце апытанне — так вы зможаце даць нам інфармацыю пра тое, якія з існуючых інструментаў падтрымліваюцца на вашай мове.
- Пакіньце водгук на старонцы размоў.
Усе звязаныя старонкі
- Апісанне прадукту
- Распрацоўшчыкам
- Звесткі пра разгортванне
- Дапаможныя дакументы
- Абвесткі
- Усе падстаронкі
- Найлепшыя практыкі для мерапрыемстваў па Перакладзе зместу
- Extension:Translate
- Справаздачы па стане
- Дарожная карта
Крыніцы
- ↑ Блог Вікімедыя: Пашыраецца раскрыццё ў Вікіпедыі найістотнейшых вакцын
- ↑ Блог Вікімедыя: Як пераклад зместу палепшыў мае праўкі ў вікі.
- ↑ Multilinguals and Wikipedia Editing, Scott A. Hale. Dec 2013 (англ.)
This page or project is maintained by Wikimedia Language engineering.
Get help: |
