Help:Стварэньне новай старонкі

From MediaWiki.org
Jump to: navigation, search
This page is a translated version of the page Help:Starting a new page and the translation is 100% complete.

Other languages:
العربية • ‎беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎català • ‎čeština • ‎Deutsch • ‎English • ‎British English • ‎español • ‎suomi • ‎français • ‎Bahasa Indonesia • ‎italiano • ‎日本語 • ‎한국어 • ‎Nederlands • ‎occitan • ‎polski • ‎پښتو • ‎português • ‎português do Brasil • ‎română • ‎русский • ‎Scots • ‎slovenčina • ‎українська • ‎Tiếng Việt • ‎中文
PD Note: When you edit this page, you agree to release your contribution under the CC0. See Public Domain Help Pages for more info.
PD

Існуе некалькі спосабаў стварэньня новай старонкі. Яны могуць адрозьнівацца ў залежнасьці ад тыпу старонкі і прасторы імёнаў.

Выкарыстаньне нутраных спасылак[edit | edit source]

MediaWiki мае вельмі просты сынтаксыс унутраных спасылак (глядзіце старонку спасылкі). Калі вы (або нехта іншы) створыць спасылку на артыкул, які яшчэ не існуе, такая спасылка будзе чырвонага колеру, вось так.

Калі вы націсьніце на чырвоную спасылку, вы трапіце на старонку рэдагаваньня новага артыкула. Проста ўвядзіце ваш тэкст, націсьніце «захаваць» і будзе створаная новая старонка.

Пасьля таго як старонка створаная, колер спасылкі зьменіцца з чырвонага на сіні (або фіялетавы для старонак, якія вы наведвалі), гэта адлюстроўвае, што артыкул цяпер існуе.

Звычайна гэта найлепшы спосаб стварэньня новай старонкі, таму што яна адразу будзе мець як мінімум адну спасылку зь іншых старонак вікі (у любым разе, потым вы дададзіце спасылкі на яе зь іншых старонак па гэтай тэматыцы). Калі вы ствараеце старонку без спасылак на яе, вам варта запытацца сябе: «Ці адпавядае гэтая старонка тэмам, якія асьвятляюцца ў гэтай вікі? Акрамя таго, як наведнікі вікі змогуць знайсьці гэтую старонку?» Звычайна, няма прычынаў, каб ствараць старонку без папярэдняга дадаваньня чырвоных спасылак на яе.

З старонкі пошуку[edit | edit source]

Калі вы шукаеце старонку, якая не існуе (з дапамогай кнопкі «Go» ў панэлі пошуку), зьявіцца спасылка для стварэньня старонкі.

З дапамогай URL[edit | edit source]

Вы можаце выкарыстаць URL вікі для стварэньня старонкі. URL артыкула ў вікі звычайна выглядае наступным чынам:

  • http://www.example.net/index.php/ARTICLE    or
  • http://www.example.net/wiki/ARTICLE

Калі вы заменіце ARTICLE на назву старонкі, якую жадаеце стварыць, вы трапіце на пустую старонку, якая азначае, што артыкула з такой назвай яшчэ не існуе. Калі націснуць на пункт «Edit» у верхнім мэню старонкі, вы трапіце на старонку рэдагаваньня гэтага артыкула, дзе вы можаце ўвесьці тэкст і захаваць яго, што створыць новую старонку.

Стварэньне перанакіраваньняў на новую старонку[edit | edit source]

Не забудзьцеся зрабіць перанакіраваньні на новую старонку па яе стварэньні. Калі вы думаеце, што іншая асоба можа шукаць створаную вамі старонку пад іншым імем або зь іншым варыянтам напісаньня, калі ласка, стварыце адпаведныя перанакіраваньні. Глядзіце Дапамога:Перанакіраваньні.

Абарона новых старонак[edit | edit source]

Звычайна кожная новая старонка можа рэдагавацца іншымі людзьмі (гэта і ёсьць адной з галоўных ідэяў вікі!). Тым ня менш, адміністратар можа «абараніць» старонку, калі ёсьць патрэба, каб забараніць рэдагаваць яе звычайным удзельнікам.