Help:Рэдагаваньне старонак

From MediaWiki.org
Jump to: navigation, search
This page is a translated version of the page Help:Editing pages and the translation is 100% complete.

Other languages:
беларуская (тарашкевіца)‎ • ‎български • ‎བོད་ཡིག • ‎català • ‎čeština • ‎dansk • ‎Deutsch • ‎Ελληνικά • ‎English • ‎español • ‎suomi • ‎føroyskt • ‎français • ‎עברית • ‎magyar • ‎interlingua • ‎Bahasa Indonesia • ‎Interlingue • ‎italiano • ‎日本語 • ‎ភាសាខ្មែរ • ‎한국어 • ‎Lëtzebuergesch • ‎मराठी • ‎norsk bokmål • ‎Nederlands • ‎polski • ‎پښتو • ‎português • ‎português do Brasil • ‎română • ‎русский • ‎Scots • ‎සිංහල • ‎slovenčina • ‎svenska • ‎ślůnski • ‎Türkçe • ‎татарча/tatarça • ‎українська • ‎اردو • ‎Tiếng Việt • ‎中文
PD Note: When you edit this page, you agree to release your contribution under the CC0. See Public Domain Help Pages for more info.
PD

Рэдагаваць зьмест вікі вельмі лёгка:

  1. Націснуць укладку «Edit» уверсе старонкі.
  2. Зрабіць зьмены ў тэксьце.
  3. Націснуць кнопку «Save page».

Вось так проста!

Правілы рэдагаваньня, пагадненьні і фарматаваньне[edit | edit source]

Правіла нумар адзін у рэдагаваньні вікі — будзьце рашучымі. Наперад — рабіце зьмены. Іншыя людзі могуць выпраўляць вашыя памылкі, таму набярыцеся сьмеласьці і паспрабуйце! Існуюць розныя пагадненьні, правілы і філязофіі рэдагаваньня старонак вікі, але правіла «будзьце рашучымі» — самае важнае зь іх!

Вашым рэдагаваньнем вы можаце дадаваць параграф ці старонку зьмену, або гэта можа быць проста выпраўленьне артаграфічнай памылкі. Імкніцеся пісаць зразумела і ляканічна. Самае важнае, упэўніцеся, што вы заўсёды робіце нешта, што паляпшае зьмест вікі.

Калі вам трэба ўжыць нейкі тып фарматаваньня, напрыклад, для новага загалоўку ці тоўстага тэксту, вы можаце зрабіць гэта з дапамогай вікі-сынтаксысу або кнопак у панэлі інструмэнтаў над полем рэдагаваньня. Глядзіце Дапамога:Фарматаваньне дзеля тыповых прыкладаў фарматаваньня.

Кароткае апісаньне зьменаў[edit | edit source]

Перад захаваньнем зьменаў вы можаце ўвесьці тэкст у поле «Summary (?):», які апісвае вашыя зьмены. Не пераймайцеся шмат пра гэта або ня думайце шмат над ім: проста ўвядзіце кароткае апісаньне таго, што вы зьмянілі. Напрыклад, можна напісаць «выпраўленая памылка» або «дададзеныя зьвесткі пра сланечнік».

Гэтае апісаньне захоўваецца разам з вашай зьменай і дазваляе іншым людзям сачыць за зьменамі ў вікі больш эфэктыўна.

Папярэдні прагляд[edit | edit source]

Добрай ідэяй зьяўляецца выкарыстаньне кнопкі «Show preview», каб пабачыць як будуць выглядаць вашыя зьмены перад захаваньнем. Гэта таксама зьвязана з сачэньнем за зьменамі, бо кожны раз, калі вы захоўваеце старонку, гэта паказваецца іншым як асобная зьмена. Гэта ня тое, праз што варта пераймацца, але гэта зьяўляецца добрай звычкай для выключэньня памылак ва ўласнай працы, з дапамогай папярэдняга прагляду замест захаваньня вам ня трэба будзе па захаваньні рабіць новае рэдагаваньне для выпраўленьня дробных памылак.

Паказ зьменаў[edit | edit source]

Іншая функцыя — кнопка «Show changes», якая дазваляе пабачыць розьніцу паміж актуальнай вэрсіяй і зробленымі вамі зьменамі.

Іншыя спосабы рэдагаваньня[edit | edit source]

Вы таксама можаце ствараць, пераносіць (пераймяноўваць) ці нават выдаляць старонкі:

Памятайце, што вашая мэта — паляпшэньне зьместу вікі з дапамогай вашых рэдагаваньняў.

Абмеркаваньне[edit | edit source]

Кожны артыкул мае сваю «старонку абмеркаваньня», дзе вы можаце задаць пытаньні, зрабіць прапанову або абмеркаваць выпраўленьні. Глядзіце Дапамога:Старонкі абмеркаваньняў.